Get Mystery Box with random crypto!

Дачка зьняволенага інваліда Гундара: «Бацька прасіў біць ва ўс | Парція памяркоўных цэнтрыстаў (ППЦ)

Дачка зьняволенага інваліда Гундара: «Бацька прасіў біць ва ўсе званы»

«Тата адчуваў, што насоўваецца нешта жудаснае!!! Сёньня адвакат змагла трапіць да яго на спатканьне. Высьветлілася, што тату з 25.06 адправілі ў карцар на 10 дзён за адмову прамаўляць фразу „схільны да экстрэмізму...“ і г.д. па гэтай стандартнай фармулёўцы. У карцары тата абвясьціў галадоўку, у яго падвышаны ціск 160 на сёньняшні дзень. Як мы зразумелі, хутчэй за ўсё, неабходныя яму лекі не даюцца (а яму патрэбны стала пігулкі ад ціску). (…) Узьнікае пагроза страціць другую нагу», — напісала дачка вязьня Інга Стромская.

Інвалід 2-й групы 60-гадовы Ўладзімер Гундар ня мае адной нагі. Берасьцейскі судзьдзя Сяргей Беразюк асудзіў мужчыну на тры гады зьняволеньня за «гвалт або пагрозу гвалту» у дачыненьні службовай асобы.

https://svaboda.azureedge.net/a/31334655.html