Get Mystery Box with random crypto!

Майстэрня карысных праектаў абвяшчае набор на лайт-версію Майс | adukacyja

Майстэрня карысных праектаў абвяшчае набор на лайт-версію Майстэрні для тых, хто ўжо працуе над сваімі праектамі. Заяўкі прымаюцца да 20 чэрвеня.

Для каго лайт-версія Майстэрні?

Для беларусаў і беларусак ад 18 гадоў, у якіх ёсць аформленная ідэя свайго праекта ці тых, хто ўжо прыступілі да працы над праектам і патрэбна падтрымка экспертаў, ментараў, аднадумцаў.

Што будзе ў праграме?

Доступ да матэрыялаў на анлайн-платформе Майстэрні, воркшопы па крэатыўным мысленні і прасоўванні, нэтворкінг-сэсіі з экспертамі ў сферах сацыякультурнага праекціравання, маркетынга, праектнага мэнэджмэнту, крэатыўных індустрый, майстармайнд-групы, індывідуальныя кансультацыі з ментарамі і выкладчыкамі Майстэрні.

Усяго 20 месцаў. Магчыма, адно з іх – тваё?

Навучанне пройдзе з 24 чэрвеня па 18 жніўня ў анлайн-фармаце. Заяўкі прымаем да 20 чэрвеня, а пра вынікі адбору абвесцім 22 чэрвеня.

Падрабязнасці пра Майстэрню і заяўку на ўдзел знойдзеш на http://goodmasters.org