Get Mystery Box with random crypto!

Майстэрня карысных праектаў абвяшчае новы набор Што за Майстэ | adukacyja

Майстэрня карысных праектаў абвяшчае новы набор

Што за Майстэрня?

Майстэрня карысных праектаў - гэта анлайн-курс па стварэнні сацыяльных, культурных праектаў. Удзел у Майстэрні бясплатны.

Для каго?

— вам ад 18 да 27 гадоў;
— вы родам з Беларусі, але ня важна, вы зараз там ці за мяжой;
— у вас ёсць ідэя свайго праекта, над якой вы плануеце працаваць у Майстэрні.

Калі ідэі няма, то вы зможаце прыдумаць яе ў працэсе навучання.

Што прапануе Майстэрня?

— 4 месяцы інтэрактыўнага навучання ад выкладчыкаў-практыкаў;
— ментарскую падтрымку ў распрацоўцы і рэалізацыі міні-праектаў удзельнікаў і ўдзельніц;
— індывідуальныя і групавыя кансультацыі з псіхолагам.

Заяўкі на навучанне ў Майстэрні прымаюцца да 3 красавіка ўключна.

Падрабязнасці і заяўка на ўдзел http://goodmasters.org/
Па пытаннях, звязаных з удзелам у майстэрні, пішыце на goodmasterskaya@gmail.com