Get Mystery Box with random crypto!

Стань валанцёркай*м у камандзе aнлайн-летніка Junior Ignite Ca | adukacyja

Стань валанцёркай*м у камандзе aнлайн-летніка Junior Ignite Camp 2021

Junior Ignite Camp – гэта сацыяльны адукацыйны праект для школьнікаў, якія цікавяцца ІТ-тэматыкай і тэхнічнай творчасцю, але маюць цяжкасці ці бар’еры (геаграфічныя, фінансавыя, сацыяльныя) для рэгулярнага наведвання такіх заняткаў ва ўстановах дадатковай адукацыі.

Сёлета праз пандэмiю летнік для падлеткаў 10-15 гадоў пройдзе ў анлайн-фармаце з 28.06 па 9.07. Усе заняткі праходзяць у праграме ZOOM.

Навучанне ў лагеры складаецца з трох адукацыйных блокаў:
- ІТ-блок
- моўны блок
- праектны блок

Цягам усяго лагера праводзіцца бізнэс-гульня, у якую ўцягнутыя ўсе ўдзельнікі летніка: кожны атрад – гэта асобны стартап, які ўдзельнічае ў бізнес-інкубатары. Кожны атрад, выкарыстоўваючы веды, атрыманыя на занятках, стварае свой унікальных прадукт і прэзентуе яго ў канцы змены інвестарам. Прэзентацыя праходзіць на англійскай мове.

Акрамя абавязковых адукацыйных блокаў падлеткi таксама ўдзельнічаюць у розных майстар-класах i факультатывах.

Мы запрашаем далучыцца да адукацыйнага праекта ў якасці валанцёраў.

Мы чакаем валанцёраў на 3 пазіцыі:
- важатыя;
- вядоўцы адукацыйных блокаў (IT i англійская мова);
- вядоўцы факультатываў.

Для студэнтаў ёсць варыянт аформіць валанцёрства ў лагеры як практыку.

Дэдлайн запаўнення анкеты (па спасылцы ніжэй) – 14 чэрвеня 2021.

Арганізатары лагера: каманда валанцёраў з супольнасці праграммы “Настаўнік для Беларусі” пры падтрымцы кампаніі EPAM.

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScSyo9rksX8CQT2pvZ7SWeYyEpAJTONzQz5W_fDeM4htVjbEg/viewform