Get Mystery Box with random crypto!

Універсітэт Ляйпцыга запрашае рэпрэсаваных студэнтаў з Беларус | adukacyja

Універсітэт Ляйпцыга запрашае рэпрэсаваных студэнтаў з Беларусі вучыцца на магістарскія праграмы Global Studies (па-ангельску, https://www.uni-leipzig.de/en/studying/prospective-students/courses-of-study/degree-programme/course/show/global-studies-ma/) і European Studies (па-ангельску і па-нямецку https://www.uni-leipzig.de/en/studying/prospective-students/courses-of-study/degree-programme/course/show/european-studies-ma/).
Для каго: падавайся, калі цябе закранулі рэпрэсіі, і маеш скончаны бакалаврыят/дыплом, альбо як мінімум студэнт*ка 4 курса па спецыяльнасцях сацыяльныя, палітычныя навукі, гісторыя, юрыспрудэнцыя
Умовы: бясплатнае анлайн-навучанне напрацягу семестра па-ангельску і/ці -нямецку, з перспектывай застацца на ўсю магістратуру
Працэдура падачы заяўкі: дасылайце мэйл з пазнакай Leipzig і кароткім апісаннем сваёй сітуацыі; назвай свайго беларускага ўнівера, спецыяльнасцю і курсам; указаннем узроўня валодання адпаведнымі замежнымі мовамі; матывацыйным лістом на мове праграмы на 0,5-1 старонку
Кантакт: studentsolidarity2020belarus@gmail.com
Дэдлайн: 24.01.2020

Больш пра гэтую і іншыя магчымасці чытай у артыкуле https://adukacyja.info/naviny/byelaruskay-moladzi-prysvyachayecca/